У Івана-Франкоўскай вобласці грузавік, які перавозіў больш за 20 турыстаў, перавярнуўся ў раку Чорны Чарамош: паведамляецца як мінімум пра трох загінулых.

Паводле паведамлення МУС Украіны, у аўтамабілі знаходзіліся 23 чалавекі, з іх 19 чалавек выратавана, трое загінулі, яшчэ аднаго шукаюць.

«Па стане на 14:20 былі знойдзеныя ўсе асобы. Тры чалавекі загінулі. У лячэбныя ўстановы шпіталізаваны 10 чалавек, з іх адна жанчына ў цяжкім стане. Медыцынскае абследаванне астатніх асоб працягваецца», — гаварылася ў наступным паведамленні.

Турысты, якія знаходзіліся ў грузавіку, як мяркуецца, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

facebook.com/mvs.gov.ua

facebook.com/mvs.gov.ua

Трагедыя адбылася 6 мая ў вёсцы Краснік Верхавінскага раёна, грузавы аўтамабіль з кунгам, які перавозіў турыстаў, перавярнуўся ў раку Чорны Чарамош з вышыні каля 40 метраў. Пра гэта стала вядома ратавальным службам у 11:43.

facebook.com/mvs.gov.ua

facebook.com/mvs.gov.ua

Есть погибшие: в Карпатах грузовик с туристами с высоты упал в реку

facebook.com/mvs.gov.ua

На месцы здарэння працуюць 45 чалавек асабовага складу і 9 адзінак тэхнікі. Працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0