Следчы камітэт Расіі разглядае некалькі версій катастрофы самалёта Sukhoi Superjet 100 5 мая пры аварыйнай пасадцы ў Шарамеццеве.
Адной з версій стала «недастатковая кваліфікацыя пілотаў, дыспетчараў і асоб, якія праводзілі тэхнічны агляд борта».
Таксама следства разглядае версіі, згодна з якімі катастрофа адбылася з-за няспраўнасці самалёта або неспрыяльных метэаўмоў.
На борце паветранага судна падчас аварыйнай пасадкі знаходзіліся 78 чалавек, у тым ліку трое дзяцей і пяцёра членаў экіпажа. Пасля пасадкі эвакуіравалі 33 пасажыраў і чатырох членаў экіпажа. Пошукі іншых пасажыраў працягваюцца, адзначылі ў СК.