Фото Дар'і Буракінай
Трэнер Андрэй Сідарэнка вывеў зборную Беларусі ў элітны дывізіён. На прэс-канферэнцыі пасля матча Казахстан — Беларусь ён, праўда, адзначыў, што «мы ўпусцілі момант, калі трэба было будаваць новую каманду, найграваць маладых. Усе глядзелі на вынік і не хваляваліся за будучыню», паведамляе Прэсбол..
— Вы пра якую каманду кажаце?
— Пра Беларусь. Пра якую яшчэ?
— Можа, пра «Дынама».
— Не ведаю, не магу нічога пра «Дынама» сказаць. Я звольніўся ўжо адтуль.
Сідарэнка ўзначаліў «Дынама» ў лістападзе, калі кіраўніцтва звольніла Гордзі Дуаера і ўсіх намеснікаў пасля правалу на пачатку сезона. Аднак каманда так і не прабілася ў плэй-оф, загадзя страціўшы шанцы.
0
0
0
0
0
0