Расійскае Мінэнерга паведаміла пра паступленне чыстай нафты на вузел уліку беларускага НПЗ, піша РБК.

«У адпаведнасці з прадугледжаным графікам сёння, 4 мая, нафта, што цалкам адказвае паказчыкам, паступіла на вузел уліку Мазырскага НПЗ. Ідзе падрыхтоўка да яе прыёму», — адсправаздачылася ведамства.

У «Белнафтахіме» пацвердзілі, што нафта паступіла на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Мазыр».

«У 14:45 новая партыя нафты разам з раздзяляльнай прыладай паступіла на ЛВДС «Мазыр» ААТ «Гомельтранснафта Дружба». А 15:00 пачаўся яе прыём у рэзервуары. Персанал акрэдытаванай лабараторыі выканаў адбор пробаў і пацвердзіў яе адпаведнасць стандарту», — паведамілі ў прэс-службе.

Адгрузка нафты на сам Мазырскі НПЗ пачнецца 5 мая. Да перапрацоўкі сыравіны завод прыступіць у панядзелак, 6 мая.

Адпаведная нормам расійская нафта пачала паступаць на тэрыторыю Беларусі 2 мая. Яна рухаецца па нафтаправодзе «Дружба», выцясняючы забруджаную хлорарганічнымі злучэннямі сыравіну. У «Белнафтахіме» паведамлялі, што забруджаная нафта выводзіцца ў рэзервуары захоўвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0