Амаль тры тыдні спатрэбілася 10 скульптарам з Беларусі і Расіі, каб удыхнуць жыццё ў горы пяску. Усе манументы — героі беларускай міфалогіі. Цмок, Пярун, Жалезны чалавек, Расамаха — каго тут толькі няма. Самая вялікая скульптура ў вышыню сягае пяці метраў.

Пясчаныя манументы абараняе спецыяльнае пакрыццё, таму ім не страшны не толькі дождж, але нават град.

Калі: па 15 верасня, з 11.00 і да заходу сонца (ад 18 мая графік будзе яшчэ больш пашыраны).

Дзе: «Дрымлэнд», Мінск, вул. Арлоўская, 80.

Цана: 10 рублёў у буднія, 12 рублёў — у выходныя.

Для дзяцей да 3 гадоў уваход вольны.

Дзеці 4—16 гадоў — 5 рублёў у буднія, 7 рублёў — у выходныя.

Ільготны (пенсіянеры, студэнты, інваліды, шматдзетныя сем'і): 7 рублёў у буднія, 9 рублёў — у выходныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?