Удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю Усходняга партнёрства, якія пройдуць у Брусэлі 13 мая, не плануецца, паведамілі TUT.BY у прэс-службе МЗС Беларусі.

«Кіраўнік дзяржавы даручыў міністру замежных спраў прадстаўляць на іх нашу краіну», — удакладнілі ў прэс-службе.

Еўрасаюз запрасіў Аляксандра Лукашэнку на вячэру ў Брусэль 13 мая, каб адзначыць дзясятую гадавіну Усходняга партнёрства. У 2017 годзе на саміт Усходняга партнёрства, куды паклікалі беларускага прэзідэнта, таксама паехаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0