Здарэнне адбылося 2 мая ў 18.05 на вул. Карбышава. За рулём Mitsubishi Outlander знаходзілася 45-гадовая жанчына. На перакрыжаванні з вул.Міцкевіча пры павароце налева кіроўца збіла пяцігадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе БелТА
У выніку ДТЗ ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпітатлізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.