Карціну былога прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы, дзе намаляваныя дзверы яго турэмнай камеры на востраве Робен, прадалі ў ЗША за $ 112 тысяч. Таргі адбыліся ў Нью-Ёрку, паведамляецца на сайце брытанскага аўкцыённага дома Bonhams.

Карціну на таргі выставіла дачка Мандэлы — Пумла Маказіва. Яна распавяла, што пасля сыходу з пасады прэзідэнта яе бацька не мог знайсці, чым сябе заняць.

«Я думаю, для яго мастацтва было выдатным спосабам самавыяўлення або спробай прымірыцца з яго гісторыяй… Усім яго жыццём», — сказала яна.

Нэльсан Мандэла адбываў пакаранне ў турме з 1964 па 1982 год па абвінавачванні ў планаванні партызанскай вайны супраць рэжыму апартэіду. Камера, у якой Мандэла правёў 18 гадоў, стала славутасцю, і яе наведвалі лідары многіх краін, у тым ліку былыя прэзідэнты ЗША — Біл Клінтан і Барак Абама, паведамляе РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0