Кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін адказаў на заклік тэлеканала «Інтэр» правесці ў Кіеве акцыю «Ніхто не забыты. Нішто не забыта» аналагічную расійскай акцыі «Несмяротны полк».

«Слушная ідэя, цалкам падтрымліваю. Прапаную тады выйсці на вуліцы таксама з партрэтамі ўкраінцаў, закатаваных у часы сталінскіх рэпрэсій. Гэта будзе адэкватны адказ, для паўнаты карціны ў чалавечым і гістарычным вымярэнні», - напісаў ён, каментуючы прапанову пісьменніка Андрэя Куркова выйсці на вуліцы з партрэтамі загінулых за Украіну на Данбасе, зніклых без вестак у акупаваным Крыме і палітвязняў, якіх Расія трымае ў турмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0