akorda.kz

akorda.kz

Цэнтральная выбарчая камісія Казахстана зарэгістравала прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева ў якасці кандыдата на выбарах кіраўніка дзяржавы, што пройдуць у краіне 9 чэрвеня.

Такаеў стаў першым афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам на пасаду прэзідэнта. Ён сабраў патрэбную колькасць подпісаў у сваю падтрымку, прадаставіў медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і даведку аб даходах.

Прычым вылучыў Такаева — першы прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў.

Сваёй асноўнай задачай на пасадзе кіраўніка дзяржавы Такаеў, што заняў пасаду прэзідэнта 20 сакавіка пасля сыходу Назарбаева, назваў захаванне пераемнасці, падтрымку справядлівасці і забеспячэнне руху наперад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0