Былы мэр Каракаса, заснавальнік сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная воля» Леапольда Лопес сустракаўся з ваенным кіраўніцтвам Венесуэлы, калі знаходзіўся пад хатнім арыштам. Пра гэта сам апазіцыянер заявіў з пасольства Іспаніі ў Венесуэле, дзе ён хаваецца, піша Reuters.

Па словах Лопеса, ён сустракаўся з генераламі і камандзірамі розных падраздзяленняў Узброеных сіл Венесуэлы перад спробай дзяржаўнага перавароту і чарговымі масавымі пратэстамі ў краіне, якія пачаліся 30 красавіка. Ён падкрэсліў, што кантакты з высокапастаўленымі ваеннымі працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0