Следчы камітэт расследуе справу пра замах на забойства ў Чэрыкаўскім раёне, здзейснены агульнанебяспечным спосабам.

Злачынства адбылося раніцай 18 красавіка ў вёсцы Верамейкі. 55-гадовая мясцовая жыхарка пасварылася з трыма знаёмымі падчас сумеснай п'янкі. Каб адпомсціць крыўдзіцелям, вяскоўка падпаліла іх дом.

На шчасце, жыхары дома своечасова паспелі выбрацца. Яны не пацярпелі. Падпальшчыцы пагражае турэмны тэрмін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна