Пажар у знакамітым саборы Нотр-Дам у Парыжы, па ўсёй верагоднасці, справакавала кароткае замыканне, паведамляе AP са спасылкай на прадстаўніка французскай паліцыі.
Суразмоўца, не ўпаўнаважаны казаць публічна, адзначыў, што следчыя дагэтуль не атрымалі дазволу на працы ўнутры сабора з меркаванняў бяспекі.





