Суд часткова задаволіў пазовы ў справе аб разбурэньні надмагільляў на Вайсковых могілках, паведамляе «Радыё Свабода».

Працы спэцкамбінату КБА на Вайсковых могілках у Менску, ліпень 2018 году.

Працы спэцкамбінату КБА на Вайсковых могілках у Менску, ліпень 2018 году.

Суд Фрунзенскага раёну Менску часткова задаволіў пазоў да спэцкамбінату КБА, зь якім зьвярнуліся ў суд жыхары Менску Данат Яканюк, Ірына Маркевіч і Анжаліка Сяргеева. Ім выплацяць па 1 тысячы рублёў кампэнсацыі і пакрыюць судовыя выдаткі. Вёў працэс судзьдзя Аляксандар Брычкоў.

Помнікі на магілах сваякоў пазоўнікаў былі разламаныя падчас добраўпарадкаваньня, якое праводзілі ў 2018 годзе працаўнікі спэцкамбінату КБА.

У адным выпадку была зламаная агароджа і крыжы, у двух іншых — таксама былі зьнішчаныя надмагільныя помнікі. Пазоўнікі казалі, што ім была нанесеная маральная шкода, даказвалі, што іх нават не папярэдзілі пра тое, што на магілах будуць праводзіцца працы, і прасілі спагнаць з спэцкамбінату КБА грашовую кампэнсацыю — па 10 тысяч рублёў кожнаму. Суд задаволіў пазовы часткова.

«Галоўнае, што суд пацьвердзіў: па-першае, спэцкамбінат парушыў закон, па-другое, праўда была на нашым баку», — пракамэнтаваў рашэньне суду Данат Яканюк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?