Рух народнага кантролю можа быць адроджаны ў Беларусі. Аб гэтым старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў паведаміў сёння журналістам, перадае БелТА.
Леанід Анфімаў.
«Зыходзячы з вопыту работы са зваротамі грамадзян, на выязных прыёмах у рэгіёнах, вельмі шмат людзей прыходзяць не з асабістымі просьбамі, а звяртаюць увагу на недахопы, якія ёсць у іх мясцовасці. Шмат неабыякавых людзей. Менавіта на іх будзе асноўвацца касцяк руху па прыцягненні грамадскасці да кантролю за тым, што адбываецца ў краіне», - сказаў Леанід Анфімаў.
У савецкі час работа дзяржкантролю грунтавалася на аснове грамадскага ўдзелу ў гэтай дзейнасці.
«Словы «Лепшы кантралёр - гэта сумленне» былі настолькі папулярнымі, што ўсё грамадства імкнулася дапамагчы выяўляць парушэнні дысцыпліны, недахопы, - прыгадаў Леанід Анфімаў. - Нават калі мы зможам прыцягнуць хаця б 10 працэнтаў таго патэнцыялу, які быў у савецкі час, гэта было б важкай падмогай».





