uefa.com
Партугальскі форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду можа пакінуць італьянскі клуб да заканчэння кантракту. Пра гэта са спасылкай на La Repubblica паведамляе выданне Sport.es.
34-гадовы Роналду расчараваны выступам турынскага клуба ў Лізе чэмпіёнаў. «Ювентус» выбыў з турніру на стадыі чвэрцьфіналу, прайграўшы «Аяксу», і партугалец упершыню за дзевяць гадоў пазбавіўся выступу ў паўфінале еўракубка. У сувязі з гэтым Раналду можа пакінуць каманду пасля сезона-2019/2020. Цяперашняе пагадненне разлічана да 2022 года.
Раналду далучыўся да «Ювентуса» летам 2018 га. Трансфер абыйшоўся ў 100 мільёнаў еўра.





