Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 29-гадовай жыхаркі Баранавічаў, якая п'янай аказала фізычны супраціў супрацоўніку міліцыі, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

У дзяжурную часткі 16 красавіка паступіў званок з гарадской бальніцы, куды з траўмамі быў шпіталізаваны мясцовы жыхар. Мужчына растлумачыў, што яго збілі знаёмыя, з якімі ён выпіваў. Для высвятлення абставінаў здарэння па ўказаным адрасе выехаў нарад міліцыі. Адна з удзельніц застолля ва ўстанове аховы здароўя, куды яе даставілі на медагляд, ударыла нагой па галаве і па назе супрацоўніка міліцыі, які яе суправаджаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна