У Брэсце завяршыўся суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным, якога абвінавачвалі ў паклёпе і абразе міліцыянтаў. Суддзя Аляксандр Семянчук, які разглядаў справу, пакараў Пятрухіна буйным штрафам, піша Радыё Свабода.

Вырак — штраф у 9180 беларускіх рублёў (360 базавых велічыняў). Таксама, Пятрухін мусіць выплаціць міліцыянтам 5770 рублёў маральнай кампенсацыі. Штраф і маральную кампенсацыю Сяргей Пятрухін павінен сплаціць цягам месяца. Да сплаты ў яго будзе апісаная маёмасць пад заклад штрафу.

Пятрухін сказаў, што вінаватым сябе не лічыць, а такі штраф для яго — непад’ёмны.

«Гэтым прысудам паказалі, што могуць рабіць усё што заўгодна, міліцыя тут пануе. Гэта — наступ на свабоду слова. Канешне, для мяне гэта вялікі штраф, далі месяц на сплату. У мяне такіх грошай няма. Будуць прымушаць — буду плаціць па 5 рублёў за месяц», — кажа Пятрухін.

Пры разглядзе справы пракурор патрабаваў для Пятрухіна 2 гады з накіраваннем на «хімію» і штраф у 2550 беларускіх рублёў (100 базавых велічынь).

«Каб заткнуць рот, мяне трэба расстраляць». Блогер Пятрухін пра сваю крымінальную справу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна