Цягнік насмерць збіў 15-гадовую школьніцу ў Рагачове, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік МУС Аляксандр Марчанка.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 красавіка. Машыніст экстранна затармазіў, але пазбегнуць трагедыі не ўдалося.

«Каля 17.30 на станцыі Рагачоў пад таварняк Магілёў — Калінкавічы трапіла 15-гадовая мясцовая жыхарка. Дзесяцікласніцу даставілі ў бальніцу з траўмамі, ад якіх яна памерла каля 21.00. Праводзіцца праверка», — распавёў Аляксандр Марчанка.

Прычынай трагедыі сталі слухаўкі, у якіх дзяўчынка, гучна слухаючы музыку, пераходзіла чыгуначныя шляхі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна