kurjer.info

kurjer.info

У чацвер у судзе Слуцкага раёна абвясцілі прысуд па справе Анатоля Булгака — былога намесніка дырэктара Мінскай абласной кадэцкай вучэльні. Жыхара Слуцка прысудзілі да трох гадоў узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, паведамляе kurjer.info.

Адразу пасля абвяшчэння прысуду Анатоля Булгака заключылі пад варту.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку на працягу 10 сутак.

 Былога намесніка дырэктара, які працаваў з 2010 па 2018 год у вучэльні, прызналі вінаватым у тым, што ён «незаконна падмяняў метады выхавання метадамі фізічнага гвалту, каб аказаць на выхаванцаў псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне». Да 67-гадовага мужчыны ўжылі артыкул Крымінальнага кодэкса «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Булгак нарадзіўся ў Слуцку, вайсковы пенсіянер, мае вышэйшую адукацыю, жанаты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна