Прынамсі 28 чалавек загінулі пры аварыі турыстычнага аўтобуса на партугальскім востраве Мадэйра. Пра гэта паведамляе партугальскі тэлеканал RTP са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Сярод загінулых 11 жанчын і 17 мужчын; па папярэдніх дадзеных, усе яны грамадзяне Германіі. Яшчэ 28 чалавек дастаўлены ў бальніцу.

Паводле інфармацыі партугальскага выдання Diario de Noticias, аварыя адбылася на скрыжаванні. Вадзіцель па невядомых пакуль прычынах страціў кіраванне, і аўтобус урэзаўся ў будынак каля трасы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна