Экс-лідар АГП Анатоль Лябедзька запісаў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім даў таму 24 гадзіны. 

Што хоча Лябедзька? 

«У ліпені будзе 25 год вашага кіравання, час падвесці рысу. Я хачу задаць пытанні, на якія вы ніколі не даеце адказаў, я запрашаю вас у жывым эфіры адказаць на 25 пытанняў. Іх зададуць вам людзі, грамадзяне, падаткаплацельшчыкі. Пытанняў будуць тысячы, але мы адбярэм 25 самых актуальных. У вас 24 гадзіны, каб адказаць на гэтую прапанову. Час пайшоў! І гэта не ўльтыматум, гэта народны дэдлайн», — сказаў у кадры Лябедзька. 

Ён прапануе людзям пісаць свае пытанні да Лукашэнкі ў сацыяльныя сеткі пад тэгам #дзеадказ. 

Зварот Лябедзькі нагадвае стылістыкай зварот Зяленскага да Парашэнкі, у якім шоўмэн выклікае прэзідэнта на дэбаты.

Што будзе, калі Лукашэнка не пагодзіцца, Лябедзька ў відэа не ўдакладніў. Спытаць гэта асабіста пакуль таксама магчымасці няма — тэлефон палітыка недасяжны.

Паводле крыніц Нашай Нівы, Ганна Канапацкая зверне ўвагу Лукашэнкі на відэа падчас звароту ў пятніцу, калі той не адрэагуе на «ўльтыматум».

***

Пазней мы звязаліся з Ганнай Канапацкай.

Як кажа Канапацкая, пра гэтае відэа яна даведалася з гэтага артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0