У прамзоне вёскі Калядзічы, якая знаходзіцца побач з МКАД, адбылася масавая бойка. Мясцовыя жыхары на BMW X5 атакавалі кіроўцу дастаўкі вады «202». У канфлікт умяшаліся і іншыя экспедытары.

Абодва бакі расказалі сваю версію падзей парталу Onliner.by.

Гісторыя пачалася з таго, што дастаўшчык вады вырашыў не стаяць у заторы на МКАД і паехаў на базу праз вузкую вясковую дарогу. Знакамі дарожнага руху гэта забаронена.

Тым часам у вёсцы BMW X5 заязджаў заднім ходам у гараж. Каб аб'ехаць яго, кіроўца грузавіка выехаў на сустрэчную паласу.

І тут меркаванні разыходзяцца. Кіроўца грузавіка лічыць, што нічога надзвычайнага не адбылося.

А хлопец на BMW X5 мяркуе, што грузавік значна перавысіў хуткасць і пры аб'ездзе ледзь не зачапіў яго сямігадовага сына, які ехаў на веласіпедзе.

У выніку кіроўца BMW X5 падхапіў свайго брата і кінуўся ў пагоню.

Разборкі адбыліся на стаянцы грузавікоў.

«Быў моцны ўдар галавой у твар, у выніку ў мяне выбіты зуб, ідзе кроў з носа», — тлумачыць кіроўца грузавіка. Яго апанент заявіў, што атрымаў страсенне мазгоў.

У тым, хто быў вінаваты, цяпер разбіраецца міліцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна