Інтэрнэт-крама Amazon плануе стварыць уласную сетку спадарожнікавага інтэрнэта. Для гэтага кампанія збіраецца запусціць на нізкую калязямную арбіту больш за 3 тысячы спадарожнікаў, перадае ZDNet.

Amazon плануе ўсталяваць сузор'е з 3236 спадарожнікаў на нізкай калязямной арбіце, каб даць доступ да інтэрнэта для рэгіёнаў са слабым злучэннем.

Кампанія называе Project Kuiper доўгатэрміновым праектам па абслугоўванні дзясяткаў мільёнаў людзей без базавага доступу да шырокапалоснага інтэрнэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна