Жыхар Вілейскага раёна з таварышам тушылі траву, але ў выніку згарэў аўтамабіль, паведамляе мясцовая газета «Шлях перамогі».

4 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні травы на беразе ракі Вілія паміж вёскамі Асіповічы і Мядзведзіна. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, то пабачылі, што акрамя травы гарыць яшчэ і аўтамабіль «Opel Sintra». Пры дапамозе пены агонь быў ліквідаваны. Аднак аўтамабіль цалкам знішчаны.

Пазней высветлілася, што гаспадар аўтамабіля ехаў па дарозе і заўважыў дым у раёне ракі. Сцяміўшы, што гарыць трава, пачаў самастойна тушыць агонь. А паколькі пражываў недалёка, вярнуўся да дома па вядро і рыдлёўку. Заадно прыхапіў свайго сябра.

Аўтамабіль мужчына пакінуў у лесе на значнай адлегласці ад пажару. Але праз некаторы час заўважыў, што агонь дабраўся і да транспарту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна