У інтэрв'ю тэлекампаніі PBS спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Уолкер параўнаў удзельнікаў другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнку.

Амерыканскі дыпламат сказаў, што Зяленскі збудаваў сваю кампанію на супрацьдзеянні істэблішменту.

Дзейны прэзідэнт Парашэнка, па словах Уолкера, «шмат працаваў», «шмат чаго дасягнуў», але яму трэба будзе яшчэ «шмат зрабіць».

«І цяпер украінская грамадскасць стаіць перад выбарам — ці жадаюць яны каго-небудзь, хто проста ідзе супраць істэблішменту, абяцаючы маштабныя рэформы? <…> Ці яны хочуць каго-небудзь, хто, магчыма, расчараваў іх у нейкім плане, але зрабіў больш у плане рэформаў, чым хто-кольвек іншы ва Украіне за апошнія 20 гадоў?» — заявіў Уолкер.

«І выдатна тое, што гэта па-сапраўднаму дэмакратычныя выбары. Мы не ведаем, які будзе вынік», — адзначыў Уолкер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?