Сусветны банк пагоршыў прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2019-2021 гадах і не выключае рэцэсіі ў краіне ў выпадку адсутнасці кампенсацыі выдаткаў беларускай нафтаперапрацоўкі з-за рэалізацыі ў Расіі падатковага манеўру ў нафтавай сферы.

«Без кампенсацыі (выдаткаў ад падатковага манеўру) рост запаволіцца да ўзроўню ніжэй за 2%, можа вырасці дэфіцыт рахунку бягучых аперацый і спатрэбіцца дадатковая кансалідацыя бюджэту. У найгоршым сцэнары адсутнасці кампенсацыі ад Расіі эканоміка можа скаціцца ў рэцэсію з-за скарачэння выпуску нафтахімічнай прадукцыі нароўні з пагаршэннем рахункаў бюджэту і знешняй пазіцыі», — сказана ў апублікаваным дакладзе «Сусветны банк: Справаздача аб эканоміцы рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі — красавік 2019».

Як тлумачаць эксперты Сусветнага банка, прагноз па росце беларускай эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве на ўзроўні 2% абапіраецца на меркаванне, што, як мінімум, палова выдаткаў ад падатковага манеўру усё ж такі будзе кампенсаваная.

Па абноўленай базавай ацэнкі Сусветнага банка, беларускі ВУП у гэтым годзе можа вырасці на 2,2%, у 2020 годзе — 2,4% (2,5%), у 2021 годзе — 2,1% (2,5% ).

Нароўні з пабочнымі эфектамі ад новай сістэмы падаткаабкладання ў Расіі, да асноўных рызык для беларускай эканомікі эксперты Сусветнага банка адносяць адносна высокі дзярждоўг у замежнай валюце і значны ўзровень далярызацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?