«Геаграфічны» язык (дэскваматыўны гласіт) — нярэдкі стан, пры якім на спінцы і на бакавых паверхнях языка ёсць рознай формы і велічыні ўчасткі злушчанага эпітэлію з вузкімі палоскамі белаватых патаўшчэнняў.

wikimedia.org

wikimedia.org

Пра «ненармальнасць» языка ў дзяцей бацькі звычайна даведваюцца выпадкова пры аглядзе іх доктарам. Сустракаецца «геаграфічны язык» часцей за ўсё ў дзяцей 5—6 гадоў, радзей у школьнікаў. У дзяўчынак адзначаецца часцей, чым у хлопчыкаў, у сярэднім — у 2% дзяцей. Звычайна з узростам гэты стан праходзіць, але у некаторых захоўваецца і ў дарослым жыцці.

Якіх-небудзь болевых або іншых непрыемных адчуванняў, як правіла, няма. Толькі вельмі рэдка можа адзначацца пякота на языку.

Прычыны з'яўлення на языку гэтых змяненняў невядомыя. Адзначаецца парушэнне трофікі (працэсаў жыўлення) слізістай абалонкі языка. Участкі дэсквамацыі (злушчвання) маюць форму кольцаў або паўколаў чырванаватага колеру, могуць злівацца паміж сабой, але ніколі не пакрываюцца язвамі. З выгляду плямы нагадваюць геаграфічную карту, адсюль і паходжанне тэрміна.

«Геаграфічны» язык можа быць адным з сімптомаў пры некаторых захворваннях (напрыклад, страўнікава-кішэчнага тракту), але калі іншых сімптомаў няма, то лячэнне не паказана. Безвыніковымі будуць спробы і агульнага ўздзеяння на арганізм. Пры адчуванні пякоты можна рэкамендаваць паласканне 2-працэнтным растворам пітной соды або аплікацыі растворам цытралю. Магчымасць злаякаснага перараджэння цалкам выключана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?