Апошняя на сённяшні дзень плытка Rammstein пад назвай Liebe ist für alle da выйшла ў кастрычніку 2009 года. Пасля гэтага гурт актыўна гастраляваў, выпускаў канцэртныя DVD, а музыкі займаліся сольнымі праектамі.

Учора на афіцыйным сайце калектыва была аб'яўленая дата выхаду новага альбома — 17 мая 2019 года. Назва і вокладка пакуль невядомыя. Таксама быў прэзентаваны кліп на песню Deutschland.

Увага! На прагляд кліпа ёсць узроставыя абмежаванні!

Яшчэ да афіцыйнага выхаду кліпа ў інтэрнэце былі апублікаваныя кароткія тызеры, у адным з якіх музыкі паўсталі ў выглядзе вязняў канцлагера з пятлёй на шыі. Гэта абразіла яўрэйскую супольнасць і экспертаў па тэме Халакосту, якія выказалі думку аб тым, што гурт перайшоў усе межы маралі, і запрасілі музыкаў наведаць канцлагер Дахау.

Праз увесь дзевяціхвілінны ролік праходзяць розныя эпохі: артысты паўстаюць у вобразах рыцараў, манахаў, нацыстаў і іх ахвяр, наменклатуры ГДР, тэрарыстаў і касманаўтаў. Усе гэтыя сюжэты аб'ядноўвае ўдзел цемнаскурай дзяўчыны, якая ў цітрах пазначана Germania. Такім чынам музыкі хацелі паказаць неперарыўнасць нямецкай гісторыі, нягледзячы на ўсе яе чорныя старонкі.

У канцы кліпа Germania ашчанілася — такі вобраз сучаснага грамадства. І невядома, што будзе, калі гэтыя шчаняты вырастуць і сарвуцца з ланцугоў.

За 12 гадзін эпатажны кліп набраў больш за 5 мільёнаў праглядаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?