Генеральны дырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» Юрый Казіятка запісаў свой першы відэаблог. У 68-секундным роліку Казіятка паразважаў наконт з'яўлення на вакзалах беларускай мовы і канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі.

Казіятка стаў кіраўніком «Мінск-Навінаў» летась у верасні. У структуру холдынгу ўваходзяць інфармагенцтва «Мінск-Навіны» (minsknews.by), газеты «Мінскі кур'ер», «Вячэрні Мінск», часопіс «Качелі», «Радыё-Мінск».

Са снежня 2005 года па люты 2018 года ён узначальваў СТБ.

Сваю прафесійную кар'еру Казіятка пачынаў на БТ у канцы 1990-х, ён і Аляксандр Зімоўскі былі галоўнымі тварамі прапаганды ў той час. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна