Рассельгаснагляд можа забараніць увоз расліннай прадукцыі, якая паступае ў Расію транзітам праз Беларусь і іншыя краіны ЕўрАзЭС. Прычына — няспынныя пастаўкі санкцыйнай прадукцыі з Беларусі.

Фота: pxhere.

Фота: pxhere.

Рассельгаснагляд разглядае пытанне аб пераходзе да прамога імпарту расліннай прадукцыі з трэціх краін у абыход Беларусі і іншых дзяржаў ЕўрАзЭС. Гэтую меру Рассельгаснагляд абмяркуе 27 сакавіка з кіраўніцтвам Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі, гаворыцца ў анонсе мерапрыемства на сайце службы.

Пытанне аб пераходзе да прамых пастаўках з краін паходжання прадукцыі ўзнікла з-за шматлікіх выпадкаў паступлення ў Расію санкцыйных тавараў з Беларусі, адзначаецца ў паведамленні. Такія тавары паступаюць у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, аформленых беларускімі кантрольнымі органамі.

Калі забарона будзе ўведзена, увозіць у Расію падкаранцінную прадукцыі можна будзе толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на расійскім участку мяжы ЕўрАзЭС, гэта значыць тыя, якія не мяжуюць з Беларуссю і іншымі краінамі саюза, вынікае з паведамлення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна