Інжынер кампаніі Google Эма Харука Іваа пабіла сусветны рэкорд, вылічыўшы найбольш дакладнае значэнне ліку Пі. Яна давяла яго вядомую даўжыню да 31,4 трыльёна знакаў. Пра гэта кампанія Google паведаміла 14 сакавіка, у дзень ліку Пі.

Для вылічэння Харукі выкарыстала праграму y-cruncher і 25 віртуальных машын Google Cloud.

Ёй спатрэбілася 170 тэрабайт даных. Віртуальныя машыны рабілі вылічэнне прыкладна 121 дзень.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна