Напярэдадні ноччу паблізу пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна міліцыянеры затрымалі 51-гадовага ўраджэнца Полацка. Мужчына хаваўся ад праваахоўнікаў у Маскве з 2017 года, калі яго абвінавацілі ў арганізацыі злачыннай дзейнасці па падробцы візавых дакументаў, паведамляе МУС.

Ва ўзаемадзеянні з расійскімі паліцэйскімі міліцыянеры высветлілі, што мужчына збіраецца ў Беларусь. Крымінальнага аўтарытэта ўдалося затрымаць.

Цяпер яго пасадзілі ў СІЗА, правяраецца яго дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў у Расіі і Беларусі.

Абвінавачаны атрымліваў у Віцебску Шэнгенскія візы па падробленых дакументах, выязджаў у Еўрасаюз і сустракаўся з прадстаўнікамі замежнага крыміналітэту для супрацоўніцтва ў сферы крымінальнага аўтабізнэсу, кантрабанды тытунёвых вырабаў і паставак санкцыйнай прадукцыі з Еўропы ў Расію праз Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна