Высотны дом жыллёвага комплекса «Лазурыт», які будуецца побач з «Мінск-Арэнай», на скрыжаванні вуліцы Нарачанскай і праспекта Пераможцаў, плануюць здаць у эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года. Але максімальнай вышыні будынак ужо дасягнуў. 

Адрас дома — праспект Пераможцаў, 115. У ім будзе 878 кватэр.

Забудоўшчык — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. Вядучы інжынер прадпрыемства Сяргей Бацяноўскі расказвае, што на сёння гэта самы высокі будынак у Мінску:

«У «Лазурыце» 37 паверхаў. Вышыня дома без шпіля ­­— 126,26 метра, са шпілем — 138,2 метра».

На другім і трэцім месцы па вышыні, у залежнасці ад методыкі падліку, знаходзяцца два будынкі.

«Ветразь» на вуліцы Кальварыйскай (32 паверхі + тэхнічныя, 114 метраў без шпіля і 133 метры са шпілем). Фота domovita.by

«Ветразь» на вуліцы Кальварыйскай (32 паверхі + тэхнічныя, 114 метраў без шпіля і 133 метры са шпілем). Фота domovita.by

«Роял Плаза» на праспекце Пераможцаў (30 паверхаў + тэхнічныя, 116 метраў без шпіля. Вышыня са шпілем — 130 метраў па даведкавых артыкулах альбо 135 метраў па меркаванні ўласніка. фота Slanet.by

«Роял Плаза» на праспекце Пераможцаў (30 паверхаў + тэхнічныя, 116 метраў без шпіля. Вышыня са шпілем — 130 метраў па даведкавых артыкулах альбо 135 метраў па меркаванні ўласніка. фота Slanet.by

Самае высокае збудаванне ў Беларусі — слонімская тэлевышка (374 метры).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?