У Маскве пачалі будаўніцтва жылога комплексу для беларускіх дыпламатаў. Урачыстая цырымонія закладкі спецыяльнай капсулы ў падмурак будынка адбылася сёння ва Усходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.

Праектам прадугледжана будаўніцтва 21-павярховага жылога дома з фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам, падземным і наземным паркінгам. Работы плануецца завяршыць да канца 2020 года. У цырымоніі ўдзельнічалі пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, кіраўнікі будаўнічых арганізацый, якія працуюць на аб'екце.

У закладзеную ў падмурак капсулу змясцілі пасланне нашчадкам — беларусам і расіянам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна