На мяжы Латвіі і Расіі завяршыліся будаўнічыя работы па ўзвядзенні 93-кіламетровага плота з калючым дротам, паведамляе Delfi.

Як нагадала прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Крысціна Петэрсоне, у праекце, што ахоплівае ўсе 283,6 кіламетра мяжы, прадугледжвалася стварэнне драўляных дарожак, патрульных сцежак, кантрольна-следавай паласы і ўзвядзенне агароджы.

Плот вышынёй 2,7 метра быў усталяваны на пэўных участках мяжы на аснове аналізу магчымых правапарушэнняў. Агульныя затраты перавышаюць 21 мільён еўра.

Да 2019 года завяршыўся працэс абсталявання 207-кіламетровай прымежнай паласы і 93-кіламетровы плот. Цалкам прывесці ў парадак прымежную зону плануецца да 2020 года.

Акрамя таго, улады краіны таксама маюць намер умацаваць латвійска-беларускую мяжу, дзе будуць абсталяваны 173 кіламетры прымежнай паласы, у тым ліку загарода даўжынёй 135 кіламетраў. Будаўнічыя работы плануецца выканаць за чатыры гады, іх кошт складзе 27,65 мільёнаў еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна