Работнікі МНС двойчы за дзень выратавалі мужчыну на возеры ў Пухавіцкім раёне.

Сёння ў 07.39 ратавальнікам паступіла паведамленне, што тоне чалавек на возеры Мацярынскае паблізу пасёлка Дружны. У вадзе на адлегласці 200 метраў ад берага знаходзіўся чалавек. Пазней стала вядома, што мужчына вырашыў пераехаць возера на ровары. Работнікі МНС пры дапамозе вяроўкі і спецыяльнай дошкі выратавалі 47-гадовага мужчыну. Дапамога медыкаў яму не спатрэбілася.

Другі выклік ратавальнікам паступіў у 14.13. Мужчына вырашыў вярнуцца за сваім роварам і зноў праваліўся пад лёд. Яго зноў дасталі з вады ратавальнікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна