З'явілася відэа, на якім зафіксаваны апошнія хвіліны жыцця расійскіх турыстаў Кацярыны і Аляксандра Паляковых, якія загінулі ў авіякатастрофе ў Афрыцы 10 сакавіка. Муж і жонка апублікавалі ролік ў сацыяльных сетках, на яго звярнула ўвагу выданне Metro.

На кадрах, знятых Кацярынай Паляковай, Аляксандр Палякоў сядзіць у чаканні рэйса Ethiopian Airlines, які павінен быў ляцець з Адыс-Абебы ў Найробі. «Паўтары гадзіны перасадка, і ляцім у Кенію», — падпісала пост яго жонка.

Перад гэтым Палякова выкладвала відэа, на якім яны з мужам ляцяць Эфіопскімі авіялініямі з Масквы ў Адыс-Абебу. «У эканоме як у бізнэс-класе. Эфіопскія авіялініі здзівілі», — напісала яна.

Муж і жонка загінулі ў авіякатастрофе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна