Беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы адносна атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс.

«Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы. У выпадку атрымання такога запыту сваю пазіцыю і аргументы Рэспубліка Беларусь агучыць у афіцыйным адказе і не мае намеру трансляваць яе ў СМІ», — адзначылі ў прэс-службе.

Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс накіраваў ліст прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу з прапановай па БелАЭС. Ён прапаноўваў замест БелАЭС абсталяваць электрастанцыю на газе

Чытайце таксама: Прэм'ер Літвы прапануе Беларусі замест БелАЭС абсталяваць электрастанцыю на газе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна