Вайсковая групоўка РФ у Крыме ўзмоцнена і забяспечвае абарону тэрыторыі паўвострава. Пра гэта паведаміў у панядзелак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на пасяджэнні камітэта Дзярждумы па абароне, піша ТАСС.

«Узмоцнены склад войскаў у Крыме, што забяспечвае абарону тэрыторыі паўвострава і інтарэсаў Расіі ў Чорным моры», - сказаў міністр.

Ён нагадаў, што таксама было створана аператыўнае камандаванне ў дальняй марской зоне, якое забяспечвае кіраванне караблямі, якiя выконваюць задачы ў акваторыі Міжземнага мора.

«У цяперашні час ўсе воінскія часткі з'яўляюцца часткамі пастаяннай гатоўнасці», - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна