Па выніках 2018 года аб'ём рынка інтэрнэт-рэкламы ўпершыню ў Расіі абагнаў тэлебачанне, абвясціла Асацыяцыя камунікацыйных агенцтваў Расіі, піша ТАСС.

Інтэрнэт-рэклама вырасла за год на 22% - да 203 мільярдаў расійскіх рублёў (6,6 млрд беларускіх), рэклама на тэлебачанні - на 9%, да 187 мільярдаў рублёў (6,0 млрд беларускіх). У АКАР падкрэслілі, інтэрнэт упершыню па выніках года стаў самым буйным сегментам расійскага рынка рэкламы.

У цэлым рынак рэкламы за год вырас у Расіі на 12%, да 469 мільярдаў рублёў (15,2 млрд беларускіх).

Раней рынак рэкламы ў інтэрнэце ўжо некалькі разоў абганяў тэлевізійны, але па выніках асобна ўзятых кварталаў. Па выніках ўсяго года тэлебачанне ўсё ж апярэджвала інтэрнэт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна