У Брэсце следчыя шукаюць пацярпелых ад дзеянняў індывідуальнага прадпрымальніка, які прадаваў ювелірныя вырабы, што яму давалі на рамонт, паведамляе Следчы камітэт.

52-гадовы жыхар абласнога цэнтра працаваў з каштоўнымі металамі. Са студзеня па верасень 2018 года мужчына атрымліваў ад грамадзян ювелірныя вырабы для рамонту або лом каштоўных металаў для вырабу ювелірных упрыгажэнняў. Атрыманыя вырабы і лом ён прадаваў. Калі грамадзяне цікавіліся лёсам сваёй маёмасці, ён казаў пра немагчымасць яе вяртання пад рознымі маркамі.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальныя справы па артыкуле «Растрата». Раней падазраваны судзімы не быў. Устаноўлена 18 эпізодаў. Следчыя звяртаюцца з просьбай да пацярпелых паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Брэсцкай вобласці: 8 (0162) 27-37-00 (кругласутачна) або 8 (033) 326-15-10.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна