112.by

112.by

Вечарам 10 сакавіка ў Свіслачы, каля вуліцы Кастрычніцкая, патануў 32-гадовы мужчына. Яго пабачыла маладая пара, яны спрабавалі зваць яго, працягвалі рукі, але мужчына не рэагаваў.

Маладыя людзі звярнуліся па дапамогу ў МНС. Ратавальнікі дасталі з вады мужчыну, але выратаваць яго не ўдалося.

Як паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, напярэдадні гэтых падзей мужчына звяртаўся ва ўстанову аховы здароўя са скаргамі на агульную слабасць. Пасля аказання медыцынскай дапамогі ён самавольна пакінуў прыёмнае аддзяленне бальніцы, адмовіўшыся ад дадатковага абследавання.

Па факце гібелі праводзіцца праверка. Асоба загінулага высветлена. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна