У аўторак, 5 сакавіка, на тэрыторыі трох ключавых транспартных вузлоў Лондана паліцыя выявіла тры пакеты з невялікімі самаробнымі выбуховымі прыладамі, паведамляе BBC.

Тры пасылкі з выбухоўкай выявілі ў аэрапорце Хітроў, аэрапорце Лондан-Сіці і на чыгуначнай станцыі Ватэрлоа.

У паліцыі паведамілі, што «невялікія самаробныя выбуховыя прылады» былі запакаваныя ў паштовыя канверты фармату А4.

Контртэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Лондана пачало расследаванне. Следства лічыць, што гэтыя інцыдэнты звязаныя паміж сабой.

Ніхто з пасажыраў або работнікаў не пацярпеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна