Інцыдэнт адбыўся 18 лютага. Беспрацоўны жыхар Баранавічаў выкраў сабаку, які каля крамы чакаў гаспадара. Мужчына пагуляў з сабакам, адвязаў яго і адвёў з сабой. Родным мужчыны новы гадаванец не спадабаўся, і яны паставілі ўльтыматум. Праз тры дні злодзей адпусціў аўчарку на волю. У выніку сабаку збіў аўтамабіль.

Жанчына, якая стала сведкай гэтага, адвезла параненага сабаку ў лякарню і ўсыпіла. А законны гаспадар звярнуўся ў міліцыю.

Кошт сабакі ацэнены ў 600 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?