Пасольства Расіі ў Празе здае ў арэнду сотні кватэр, якія прызначаны для дыпламатаў, што можа быць парушэннем міжнародных пагадненняў. Пра гэта паведамляе газета Deník N.

Паводле яе інфармацыі, гаворка ідзе пра кватэры ў дамах, якія фармальна належаць Чэхіі. Кіруе імі расейскае пасольства на падставе дагавора, складзенага больш за 30 гадоў таму — яшчэ да падзення камуністычнага рэжыму.

Як растлумачыў прэс-сакратар чэшскага МЗС Міхал Бучачак, «на аснове міжурадавых пагадненняў паміж ЧССР і СССР, складзеных да 1989 года, Расійская Федэрацыя мае права свабоднага і неабмежаванага выкарыстання нерухомасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі».

У той жа час газета піша, што кватэры здаюць у арэнду без кантракта з пасольствам Расіі, а аплата за іх уносіцца гатоўкай. Пры гэтым грошы накіроўваюцца ў офіс кампаніі пад назвай «Дзяржзагрануласнасць». Журналісты ўпэўнены, што такія дзеянні могуць парушаць Венскую канвенцыі аб дыпламатычных адносінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна