У Оршы затрыманы мясцовы жыхар 1994 года нараджэння па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга, перадае прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мужчына пазнаёміўся з падлеткам праз сацыяльную сетку. Пасля ён запрашаў яго да сябе дадому, дзе здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару. Па інфармацыі партала TUT.BY, падазраваны быў педагогам. Зараз распачата крымінальная справа па частцы 3 артыкула 167 КК РБ. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна