kremlin.ru

kremlin.ru

Масква не адкідала прапановы Мінска аб пераходзе на ўзаемаразлікі ў расійскіх рублях. Пра гэта ў аўторак заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС

«Я шчыра кажучы, першы раз пра гэта чую», - сказаў Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расія нібыта не захацела весці гандаль з Беларуссю ў рублях.

Па словах прадстаўніка Крамля, Масква, наадварот, зацікаўлена ў пераходзе на разлікі на аснове нацыянальных валют у гандлёва-эканамічных адносінах з партнёрамі, асабліва з найбліжэйшымі. Як падкрэсліў Пяскоў, гэтая тэма пастаянна абмяркоўваецца падчас расійска-беларускіх перамоваў.

Раней у аўторак Лукашэнка расказаў, што прапаноўваў Расіі давесці ўзровень рубля ў гандлёвых разліках паміж краінамі да 100 працэнтаў з бягучых 80, аднак яго ідэю ў Крамлі не ацанілі. «Мы гэтага не баімся, але ніхто на гэта не ідзе», — заявіў ён, адзначыўшы, што сур'ёзнага абмеркавання аб пераходзе Масквы і Мінска на адзіную валюту таксама пакуль не вялося.

Лукашэнка: Супрацоўніцтва з Захадам выклікае нейкую алергію і часам істэрыку ў Расіі. Нам што, пад плінтус схавацца?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна