У праграме «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1» назвалі магчымыя цэлі для ракеты «Цыркон» у ЗША ў выпадку, калі з'явіцца пагроза для Расіі.

У эфіры тэлеперадачы назвалі такія аб'екты, як будынак Пентагона ў Вашынгтоне, урадавы пункт кіравання Кэмп Дэвід, Форт-Рычы ў штаце Мэрыленд, які з'яўляецца пунктам кіравання прэзідэнта ЗША і камандным цэнтрам Камітэта начальнікаў штабоў, Мак-Клелан у штаце Каліфорнія, дзе базуецца ўпраўленне стратэгічнымі наступальнымі сіламі, і пункт кіравання ядзернымі сіламі Джым-Крык у штаце Вашынгтон.

Як адзначылі ў эфіры «Вести недели», калі размясціць падлодкі з пускавымі ўстаноўкамі ракет «Цыркон» у акіянах, то ў зоне дасяжнасці гіпергукавой зброі будуць знаходзіцца «тыя самыя цэнтры прыняцця рашэнняў, пра якія казаў Пуцін».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна