Да 8 градусаў цяпла і моцны парывісты вецер чакаецца ў Беларусі 25 лютага, паведамляе Белгідрамет.

У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе Беларусі прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, удзень — плюс 2-8 градусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна